~~META: title = Данута Бічэль-Загнетава — Цётка &keywords = Бічэль, Загнетава, цётка &abstract = Чытаць верш Дануты Бічэль-Загнетавай "Цётка" &iftrue = nan ~~ ====== Данута Бічэль-Загнетава — Цётка ====== Цётка...\\ Як песні зваротка.\\ Як песні радочак...\\ Паеду да Цёткі —\\ пляменніца ўсё-ткі,\\ займу свой куточак.\\ \\ Стагоддзя пачатак.\\ Не людзі, а статак,\\ ніякае мэты.\\ А нейкі дзесятак\\ мужчын і дзяўчатак\\ даюць ім газеты.\\ \\ Чытанне для дзетак.\\ Навукі палетак.\\ Сяброўскія складкі.\\ Заглянула сонца —\\ і ў наша ваконца, —\\ няма ні дзіцяткі.\\ \\ Народы-суседзі\\ у шчырай бяседзе\\ у вольнай пастаці.\\ А дзе ж наш народзе?\\ А Цётка не родзіць,\\ а Цётка не маці.\\ \\ Вусаты, хвастаты\\ і ўсё супастаты\\ заходзяцца лаем.\\ I школьнай граматыкі\\ правілы маем,\\ а мовы не маем.\\ \\ Няўжо ты, араты,\\ зямлі сваей страты\\ не здольны прыкмеціць?\\ А душачка Цёткі,\\ бы промень зіхоткі,\\ усё яшчэ свеціць. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/цётка-алаіза-пашкевіч/цётка-алаіза-пашкевіч]] * [[творы/цётка-алаіза-пашкевіч/цётка-міхаська]] * [[творы/цётка-алаіза-пашкевіч/цётка-прысяга-над-крывавымі-разорамі]] * [[творы/цётка-алаіза-пашкевіч/цётка-мора]] * [[творы/цётка-алаіза-пашкевіч/цётка-сварба]]