~~META: title = Данута Бічэль-Загнетава — Фальклор &keywords = Данута, Бічэль, Загнетава, фальклор &abstract = Чытаць верш Дануты Бічэль-Загнетавай "Фальклор" &iftrue = nan ~~ ====== Данута Бічэль-Загнетава — Фальклор ====== Дзе на месцы палацяў\\ будуюцца ў спешцы палацы,\\ дзе месца сенсацый\\ на кожнай зялёнай палянцы,\\ заіскрылася песня\\ расінкай на елчынай лапцы —\\ скрыпяць мае лапці...\\ \\ У людзей працавітых\\ усмешкай адгавеліся вусны.\\ Хай палашчаць вясковую ластаўку\\ шчырыя вусы —\\ то скупую слязінку,\\ то з яснага неба гром...\\ Як сучасна быць гусляром!\\ \\ Не прыдумаць цяплейшага краю\\ за родную песню.\\ З ёй маўчу і смяюся,\\ за яе памру і ўваскрэсну.\\ У мінулым,\\ у будучай славе\\ ў народаў у ласцы —\\ скрыпяць мае лапці... ===== Падобныя старонкі ===== * [[ibdc.ped>фальклорная-спадчына]] * [[творы/данута-бічэль-загнетава/данута-бічэль-загнетава-цётка]] * [[творы/данута-бічэль-загнетава/данута-бічэль-загнетава-бяроза]] * [[слоўнік/фальклор]] * [[творы/данута-бічэль-загнетава/данута-бічэль-загнетава-роднае-слова]]