~~META: title = Данута Бічэль-Загнетава — Радзіме &keywords = Данута, Бічэль, радзіме &abstract = Чытаць верш Дануты Бічэль-Загнетавай "Радзіме" &iftrue = nan ~~ ====== Данута Бічэль-Загнетава — Радзіме ====== Не проста даваць клятву\\ Радзіме на вернасць да смерці.\\ Ступіць на спрадвечную кладку,\\ глынуць чабаровага смеху.\\ \\ Чым з ветрам весці гаворку\\ пра невычэрпнасць мовы,\\ вазьму яе спелую гронку\\ і буду шаптаць замовы.\\ \\ Продкаў маіх сумленне —\\ то працы натхнёнай мэта.\\ Хай маюць усе пакаленні\\ роду Радзімы прыкметы.\\ \\ Няхай жа сейбіты гуртам\\ сеюць падзольныя гоні.\\ Хай песні на ўсю магутнасць,\\ з душою адкрытай —госці.\\ \\ Слабінку адну маеш —\\ шчырасць да людства працы.\\ Умееш касіць і прасці,\\ наіўна маўчаць і марыць.\\ \\ Мне цёпла, прытульна, лёгка.\\ Нішто так не грэе погляд,\\ як світка з твайго лёну,\\ зялёны акраец поля.\\ \\ Хай сіла ў чатыры столкі\\ маё скруціць карэнне —\\ перад Радзімай толькі\\ апушчуся на калені. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/алесь-бачыла/алесь-бачыла-радзіма-мая-дарагая]] * [[ibdc.ped>скарбы-нашай-радзімы]] * [[творы/янка-купала/тэма-народнага-жыцця-і-любоў-да-радзімы-]] * [[ibdc.ped>ганарымся-бацькаўшчынай]] * [[творы/алесь-разанаў/алесь-разанаў-радзіма]]