творы:данута-бічэль-загнетава:данута-бічэль-загнетава-радзіма
Гэта старая версія дакумента!
Данута Бічэль-Загнетава — Радзіма
Радзіма – нівы, рэкі і бары,
Бярозавікам вецер набрыняў,
У Белавежы волаты-зубры,
А вунь мацуе ножкі зубраня.
Радзіма!
Тата, мама і браты,
Сястра, бабуля, дзед і шмат радні
Зрабілі ўсё, каб меў радзіму ты.
Яе высокі гонар не ўрані.
Стварай сваё,
Ды беражы, што ёсць.
Дужэй між птушак,
Песень і цяпла.
А розум, дабрату і прыгажосць
Табе прырода родная дала.
Падобныя старонкі
- ганарымся-бацькаўшчынай
- скарбы-нашай-радзімы
творы/данута-бічэль-загнетава/данута-бічэль-загнетава-радзіма.1755963729.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/23 15:42 — vedybeadmin