Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:данута-бічэль-загнетава:данута-бічэль-загнетава-радзіма

Гэта старая версія дакумента!


Данута Бічэль-Загнетава — Радзіма

Радзіма – нівы, рэкі і бары,
Бярозавікам вецер набрыняў,
У Белавежы волаты-зубры,
А вунь мацуе ножкі зубраня.

Радзіма!
Тата, мама і браты,
Сястра, бабуля, дзед і шмат радні
Зрабілі ўсё, каб меў радзіму ты.
Яе высокі гонар не ўрані.

Стварай сваё,
Ды беражы, што ёсць.
Дужэй між птушак,
Песень і цяпла.

А розум, дабрату і прыгажосць
Табе прырода родная дала.

Падобныя старонкі

  • алесь-бачыла/алесь-бачыла-радзіма-мая-дарагая
  • ганарымся-бацькаўшчынай
  • янка-купала/тэма-народнага-жыцця-і-любоў-да-радзімы-
  • скарбы-нашай-радзімы
  • алесь-разанаў/алесь-разанаў-радзіма
творы/данута-бічэль-загнетава/данута-бічэль-загнетава-радзіма.1755861677.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:21 — 127.0.0.1

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki