~~META: title = Данута Бічэль-Загнетава — Радзіма &keywords = Радзіма &abstract = Чытаць верш Дануты Бічэль-Загнетавай "Радзіма" &iftrue = nan ~~ ====== Данута Бічэль-Загнетава — Радзіма ====== Радзіма – нівы, рэкі і бары,\\ Бярозавікам вецер набрыняў,\\ У Белавежы волаты-зубры,\\ А вунь мацуе ножкі зубраня.\\ \\ Радзіма!\\ Тата, мама і браты,\\ Сястра, бабуля, дзед і шмат радні\\ Зрабілі ўсё, каб меў радзіму ты.\\ Яе высокі гонар не ўрані.\\ \\ Стварай сваё,\\ Ды беражы, што ёсць.\\ Дужэй між птушак,\\ Песень і цяпла.\\ \\ А розум, дабрату і прыгажосць\\ Табе прырода родная дала. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/алесь-бачыла/алесь-бачыла-радзіма-мая-дарагая]] * [[ibdc.ped>ганарымся-бацькаўшчынай]] * [[творы/янка-купала/тэма-народнага-жыцця-і-любоў-да-радзімы-]] * [[ibdc.ped>скарбы-нашай-радзімы]] * [[творы/алесь-разанаў/алесь-разанаў-радзіма]]