Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:данута-бічэль-загнетава:данута-бічэль-загнетава-на-пляцы-пятлі

Гэта старая версія дакумента!


Данута Бічэль-Загнетава — На пляцы пятлі

Адна ў заснежаным да зніку краю,
забытая, няма ў мяне нікога.
Ёсць ты, Кастусь, і я цябе кахаю –
у сэрцы – несмяротнага, як Бога.

Няпраўду кажуць, што цябе павесілі…
А дзе ж тады грудочак надмагільны?
Не сцерагуць засценкі, месты, весі.
Твой мужны дзень пятлі спаткаю ў Вільні.

Збярэцца гурт адчайны, гаманкі,
як быццам бы з табой –
інтэлігенты –
пакуль не сваякі, не інсургенты,
збіральнікі надзеі, дзецюкі.

У дзецюкоў, сыноў сваіх паверу,
у тых, якія вырастуць яшчэ,
шчэ не вайстрылі прадзедаў сякеры,
ды працінаюць гастрыём вачэй.

Абуджаных і са шляхоў не збітых
злучыць высокай доляй паспрабуй,
Кастусь,
прачніся зноў, паўстань з нябыту,
вядзі нас на ахвярную сяўбу.

Мужыцкай праўдаю загавары
да Беларусі ўсёй з высокіх моўніц!
У Жаннаў д’Арк змяні сучасных модніц.
Свабоды крылы простаюць вятры.

Мы не адродкаў племя, мы – народ!
Узнімемся ў нябёсы гордым клінам!
Ускалыхнёмся сэрцам сакаліным.
Даволі наблукаліся ўразброд.

З нядолі ўзнімем замчышчы, палі.
Скіруем думкі да бунтарскай працы.
У Вільні, на пятлі паўстанцкай пляцы,
клянёмся вырвацца з тваёй пятлі.



Крыніца: Бічэль-Загнетава Д. А на Палессі: Вершы і балады. – Мн.: Маст. літ., 1990. – 158 с.

Падобныя старонкі

  • іншае/кастусь-каліноўскі-мужыцкая-праўда
  • станіслаў-шушкевіч/станіслаў-шушкевіч-хай-літва-і-беларусь-
  • кастусь-каліноўскі
  • нявеста-каліноўскага
  • міхась-кавыль/міхась-кавыль-кастусь-каліноўскі
творы/данута-бічэль-загнетава/данута-бічэль-загнетава-на-пляцы-пятлі.1755861677.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:21 — 127.0.0.1

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki