~~META: title = Данута Бічэль-Загнетава — Многім цёпла ў бацькі пад страхою... &keywords = збочу, змалку, Беларусі &abstract = Чытаць верш Дануты Бічэль-Загнетавай "Многім цёпла ў бацькі пад страхою..." &iftrue = nan ~~ ====== Данута Бічэль-Загнетава — Многім цёпла ў бацькі пад страхою... ====== Многім цёпла ў бацькі пад страхою,\\ А мяне сагрэе шум жытнёвых ніў.\\ Змалку сэрцу не даюць спакою\\ Ў сініх далях ясныя агні...\\ Я на раддарожжы не зблуджуся\\ I не збочу, каб чакаць падмогі.\\ Па шляхах зялёных Беларусі\\ Буду пракладаць свае дарогі. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/данута-бічэль-загнетава/данута-бічэль-загнетава-фальклор]] * [[творы/данута-бічэль-загнетава/данута-бічэль-загнетава-роднае-слова]] * [[творы/данута-бічэль-загнетава/данута-бічэль-загнетава-не-называй-мяне-]] * [[творы/данута-бічэль-загнетава/данута-бічэль-загнетава-бяроза]] * [[творы/данута-бічэль-загнетава/данута-бічэль-загнетава-цётка]]