Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:данута-бічэль-загнетава:данута-бічэль-загнетава-мацей-бурачок

Гэта старая версія дакумента!


Данута Бічэль-Загнетава — Мацей Бурачок

У Жупранах звоняць званы.
Ашмянкі плынь халадзее.
На чатырох вараных
вязуць Бурачка Мацея.

Якая высокая сіла
асвечвае сумны абрад –
сармацкі звычай ці сімвал?
Мужыцкі быў адвакат!

Ад Кушлян да Жупран
ціхія гоні ў скрусе.
З адкрытых сялянскіх paн
капае боль Беларусі.

На чатырох вараных
з чорнага шляху не збочыць.
А паабапал труны
гора аж слепіць вочы.

Колькі рабіў ён спробы
гора ўкінуць у лёх.
Чорнай хусцінкай жалобы
цень на пагоркі лёг.

Слёзы над вейкамі шорсткімі
у дзецюкоў, бы ў дзяцей.
Стаў перад суддзямі жорсткімі
павераным люду Мацей.

Скруціў ён сумную дудку,
балесна зайграў дудар
новаму веку пабудку
ад скляпенплў да хмар.

Сумленнем не пакрывіў.
У клетцы грудзей зацеснай
сэрцу не стала крыві –
яно захлынулася песняй.

Рванулася на прастор
шукаць новай праўды-спакусы.
Мацей Бурачок не памёр,
бо выжылі беларусы.

У душах сыноў, дачок,
ад веку памаладзелы,
едзе Мацей Бурачок
на конях памяці –
белых.


Крыніца: Бічэль-Загнетава Д. Даўняе сонца: Лірыка. – Мн: Маст. літ., 1987. – 398 с.

Падобныя старонкі

  • данута-бічэль-загнетава/данута-бічэль-загнетава-роднае-слова
  • данута-бічэль-загнетава/данута-бічэль-загнетава-фальклор
  • данута-бічэль-загнетава/данута-бічэль-загнетава-цётка
  • данута-бічэль-загнетава/данута-бічэль-загнетава-не-называй-мяне-
  • данута-бічэль-загнетава/данута-бічэль-загнетава-бяроза
творы/данута-бічэль-загнетава/данута-бічэль-загнетава-мацей-бурачок.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki