Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:данута-бічэль-загнетава:данута-бічэль-загнетава-любы-мой

Гэта старая версія дакумента!


Данута Бічэль-Загнетава — Любы мой!

Любы мой!
Сцяжынаю зямною
ходзіш —пругкі,
малады і ўпарты.
Будзь адкрытым,
праведным са мною,
з іншымі —
любові нашай вартым.

Мне, як шчырай кнігаўцы на лузе,
без расінкі прагнуць і марнець.
Што ні ўчыніш на жыццёвым крузе,
кожны чын твой дойдзе да мяне.

Вуснамі,
алоўкам,
чуткі стрэлам.
Сэрца
вымерае
меркай часу.
Дазваляю быць са мной нясмелым,
а з Радзімай смелым да адчаю.

Можаш свята нашае не ўспомніць,
не прынесці ружаў ці вяргінь.
Толькі не праспі ты
ноч-апоўнач
крокі ворагаў і варагінь.

За ракой, за борам, за гарою
пагасціць запросіць край суседскі, —
будзь заўжды маёй душы героем,
будзь сапраўдным,
як Максім Гарэцкі.

Падобныя старонкі

  • эдуард-акулін/эдуард-акулін-трыялет
  • янка-журба/янка-журба-каханне
  • рыгор-крушына/рыгор-крушына-твае-вочы
  • язэп-пушча/язэп-пушча-яшчэ-ў-юнацкія-гады
  • анатоль-грачанікаў/анатоль-грачанікаў-свяці-кахання-чыстая-
творы/данута-бічэль-загнетава/данута-бічэль-загнетава-любы-мой.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki