~~META: title = Данута Бічэль-Загнетава — Любы мой! &keywords = Данута, Бічэль, любы, мой &abstract = Чытаць верш "Любы мой!" Дануты Бічэль-Загнетавай &iftrue = nan ~~ ====== Данута Бічэль-Загнетава — Любы мой! ====== Любы мой!\\ Сцяжынаю зямною\\ ходзіш —пругкі,\\ малады і ўпарты.\\ Будзь адкрытым,\\ праведным са мною,\\ з іншымі —\\ любові нашай вартым.\\ \\ Мне, як шчырай кнігаўцы на лузе,\\ без расінкі прагнуць і марнець.\\ Што ні ўчыніш на жыццёвым крузе,\\ кожны чын твой дойдзе да мяне.\\ \\ Вуснамі,\\ алоўкам,\\ чуткі стрэлам.\\ Сэрца\\ вымерае\\ меркай часу.\\ Дазваляю быць са мной нясмелым,\\ а з Радзімай смелым да адчаю.\\ \\ Можаш свята нашае не ўспомніць,\\ не прынесці ружаў ці вяргінь.\\ Толькі не праспі ты\\ ноч-апоўнач\\ крокі ворагаў і варагінь.\\ \\ За ракой, за борам, за гарою\\ пагасціць запросіць край суседскі, —\\ будзь заўжды маёй душы героем,\\ будзь сапраўдным,\\ як Максім Гарэцкі. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/эдуард-акулін/эдуард-акулін-трыялет]] * [[творы/янка-журба/янка-журба-каханне]] * [[творы/рыгор-крушына/рыгор-крушына-твае-вочы]] * [[творы/язэп-пушча/язэп-пушча-яшчэ-ў-юнацкія-гады]] * [[творы/анатоль-грачанікаў/анатоль-грачанікаў-свяці-кахання-чыстая-]]