Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:данута-бічэль-загнетава:данута-бічэль-загнетава-крычаў

Гэта старая версія дакумента!


Данута Бічэль-Загнетава — Крычаў

I садралі скуру са звяроў,
нацягнулі на маіх сяброў.
У дзяцей і матак на вачах
ганчакі загрызлі Карпача.

Ставілі крыжы на раздарожжы.
Хто канаў, – таго тапілі ў Сожы.
На рацэ затор крывавых крыг.
Сож разліўся ад сяброў маіх.

Beшал і за рэбры на крукі.
Заганялі, змочаныя ў серцы,
пад пазногці чорныя пруткі
і падпальвалі – мы грэлі сэрцы
змучанай няпраўдаю зямлі.
Нас знішчалі.
Знішчыць не змаглі.

«Пакараў» парод мяне па-свойску –
растварыцца ў ім, а я не з воску.

I бабулі ўнукаў так вучылі:
– Як цябе спытаюць: бачыў, можа?
Ты адказвай: дзед і я – Вашчылы.
Тут Вашчыл, як рыбы ў тонях Сожа.

I дагэтуль мне не здрадзіў Крычаў.
– Ва-сі-лёк! Ва-шчыл-ка! – маці кліча.



Крыніца: Бічэль-Загнетава Д. Даўняе сонца: Лірыка. – Мн: Маст. літ., 1987. – 398 с.

Падобныя старонкі

  • данута-бічэль-загнетава/данута-бічэль-загнетава-фальклор
  • данута-бічэль-загнетава/данута-бічэль-загнетава-роднае-слова
  • данута-бічэль-загнетава/данута-бічэль-загнетава-не-называй-мяне-
  • данута-бічэль-загнетава/данута-бічэль-загнетава-цётка
  • данута-бічэль-загнетава/данута-бічэль-загнетава-бяроза
творы/данута-бічэль-загнетава/данута-бічэль-загнетава-крычаў.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki