~~META: title = Данута Бічэль-Загнетава — Крычаў &keywords = маіх, сяброў &abstract = Чытаць верш Дануты Бічэль-Загнетавай "Крычаў" &iftrue = nan ~~ ====== Данута Бічэль-Загнетава — Крычаў ====== I садралі скуру са звяроў,\\ нацягнулі на маіх сяброў.\\ У дзяцей і матак на вачах\\ ганчакі загрызлі Карпача.\\ \\ Ставілі крыжы на раздарожжы.\\ Хто канаў, – таго тапілі ў Сожы.\\ На рацэ затор крывавых крыг.\\ Сож разліўся ад сяброў маіх.\\ \\ Beшал і за рэбры на крукі.\\ Заганялі, змочаныя ў серцы,\\ пад пазногці чорныя пруткі\\ і падпальвалі – мы грэлі сэрцы\\ змучанай няпраўдаю зямлі.\\ Нас знішчалі.\\ Знішчыць не змаглі.\\ \\ «Пакараў» парод мяне па-свойску –\\ растварыцца ў ім, а я не з воску.\\ \\ I бабулі ўнукаў так вучылі:\\ – Як цябе спытаюць: бачыў, можа?\\ Ты адказвай: дзед і я – Вашчылы.\\ Тут Вашчыл, як рыбы ў тонях Сожа.\\ \\ I дагэтуль мне не здрадзіў Крычаў.\\ – Ва-сі-лёк! Ва-шчыл-ка! – маці кліча. \\ \\ Крыніца: Бічэль-Загнетава Д. Даўняе сонца: Лірыка. – Мн: Маст. літ., 1987. – 398 с. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/данута-бічэль-загнетава/данута-бічэль-загнетава-фальклор]] * [[творы/данута-бічэль-загнетава/данута-бічэль-загнетава-роднае-слова]] * [[творы/данута-бічэль-загнетава/данута-бічэль-загнетава-не-называй-мяне-]] * [[творы/данута-бічэль-загнетава/данута-бічэль-загнетава-цётка]] * [[творы/данута-бічэль-загнетава/данута-бічэль-загнетава-бяроза]]