Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:данута-бічэль-загнетава:данута-бічэль-загнетава-кросны

Гэта старая версія дакумента!


Данута Бічэль-Загнетава — Кросны

У раніцы, у леце, у прыродзе
сядзела на бярозавай калодзе.
Вакол ад кветак, ад росаў бела.
Шчэ толькі сэрца істоту грэла.

Не варушыліся, драмалі цені
і людзі дасыпалі. Толькі пеўні
выводзілі свае чатыры ноты.
Нічога не азмрочвала пагоды
маёй натуры… Праўда, нейкі птах
гартанна прадвяшчаў абстрактны страх.
Прарэзаў неба, растварыўся ў соснах.
Снавала промні па тумановых кроснах
спрадвечная зямная ткалля –
сонца,
матаючы вясёлкавы сувой
на круглы шар зямны, як на навой,
маўкліва, засяроджана, бясконца.

Разгладжваю сівы сувой далонькай:
не скамячыць бы ў вечнасці далёкай,
каб ён нашчадкам не быў каляны.
Пакуль у вочы сонцу можна глянуць –
накласці на аснову свой уток –
сцяжыну палявую, слоў віток…



Крыніца: Бічэль-Загнетава Д. Даўняе сонца: Лірыка. – Мн: Маст. літ., 1987. – 398 с.

Падобныя старонкі

  • данута-бічэль-загнетава/данута-бічэль-загнетава-роднае-слова
  • данута-бічэль-загнетава/данута-бічэль-загнетава-цётка
  • данута-бічэль-загнетава/данута-бічэль-загнетава-не-называй-мяне-
  • данута-бічэль-загнетава/данута-бічэль-загнетава-фальклор
  • данута-бічэль-загнетава/данута-бічэль-загнетава-бяроза
творы/данута-бічэль-загнетава/данута-бічэль-загнетава-кросны.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki