~~META: title = Данута Бічэль-Загнетава — Кросны &keywords = сувой, сонца, толькі &abstract = Чытаць верш Дануты Бічэль-Загнетавай "Кросны" &iftrue = nan ~~ ====== Данута Бічэль-Загнетава — Кросны ====== У раніцы, у леце, у прыродзе\\ сядзела на бярозавай калодзе.\\ Вакол ад кветак, ад росаў бела.\\ Шчэ толькі сэрца істоту грэла.\\ \\ Не варушыліся, драмалі цені\\ і людзі дасыпалі. Толькі пеўні\\ выводзілі свае чатыры ноты.\\ Нічога не азмрочвала пагоды\\ маёй натуры... Праўда, нейкі птах\\ гартанна прадвяшчаў абстрактны страх.\\ Прарэзаў неба, растварыўся ў соснах.\\ Снавала промні па тумановых кроснах\\ спрадвечная зямная ткалля –\\ сонца,\\ матаючы вясёлкавы сувой\\ на круглы шар зямны, як на навой,\\ маўкліва, засяроджана, бясконца.\\ \\ Разгладжваю сівы сувой далонькай:\\ не скамячыць бы ў вечнасці далёкай,\\ каб ён нашчадкам не быў каляны.\\ Пакуль у вочы сонцу можна глянуць –\\ накласці на аснову свой уток –\\ сцяжыну палявую, слоў віток... \\ \\ Крыніца: Бічэль-Загнетава Д. Даўняе сонца: Лірыка. – Мн: Маст. літ., 1987. – 398 с. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/данута-бічэль-загнетава/данута-бічэль-загнетава-роднае-слова]] * [[творы/данута-бічэль-загнетава/данута-бічэль-загнетава-цётка]] * [[творы/данута-бічэль-загнетава/данута-бічэль-загнетава-не-называй-мяне-]] * [[творы/данута-бічэль-загнетава/данута-бічэль-загнетава-фальклор]] * [[творы/данута-бічэль-загнетава/данута-бічэль-загнетава-бяроза]]