~~META: title = Данута Бічэль-Загнетава — Каложа &keywords = каложа &abstract = Чытаць верш Дануты Бічэль-Загнетавай "Каложа" &iftrue = nan ~~ ====== Данута Бічэль-Загнетава — Каложа ====== Каложа!\\ Каложа мая прыгожая!\\ Ты і ў завею, як летам, пагожая.\\ Клёнам тваім, пэўна, сто гадоў.\\ А можа, іх пасадзіў Міндоўг?\\ \\ Любая крона паўнеба засціць.\\ З паўсвету птаства тут знойдзе засень.\\ Там недзе звіта\\ гняздо для месіка.\\ Сядзіць ён,\\ ногі ў Нёмане звесіўшы.\\ А Нёман цячэ сабе ўдаль,\\ як звычайна,\\ стагоддзямі вербы да хваль прыручае,\\ жартуе і лашчыць,\\ пяшчотны залішне,\\ над кручай закруціць нядобрыя мыслі,\\ свавольную думку знайсці дапаможа...\\ Вясновая песня мая –\\ Каложа.\\ \\ Калі над табою\\ цені мярэжацца,\\ чакаюць спаткання на кожнай сцежачцы...\\ \\ Калыска вякоў неспакойных,\\ Каложа!\\ Няхай твае сны ніхто не трывожыць!\\ \\ I вера і цвёрдасць мая –\\ Каложа!\\ О, колькі крыжоў на тваіх раздарожжах!\\ \\ Крышылі, палілі,\\ дратамі скручвалі,\\ а ты, як зямля,\\ была неўміручая...\\ \\ I ы на заходзе, як поўдзень сонечны.\\ Васьмівяковая,\\ і заўтра – сённяшняя.\\ \\ Нішто цябе з сэрца\\ вырваць не зможа,\\ бяссмерце продкаў маіх –\\ Каложа.\\ \\ Крыніца: Бічэль-Загнетава Д. Даўняе сонца: Лірыка. – Мн: Маст. літ., 1987. – 398 с. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/данута-бічэль-загнетава/данута-бічэль-загнетава-бяроза]] * [[ibdc.ped>каложская-царква]] * [[творы/анатоль-бутэвіч/анатоль-бутэвіч-каложская-царква]] * [[творы/данута-бічэль-загнетава/данута-бічэль-загнетава-роднае-слова]] * [[творы/уладзімір-караткевіч/уладзімір-караткевіч-каложа]]