~~META: title = Данута Бічэль-Загнетава — Зубры &keywords = ідуць, цары &abstract = Чытаць верш Дануты Бічэль-Загнетавай "Зубры" &iftrue = nan ~~ ====== Данута Бічэль-Загнетава — Зубры ====== Як ідуць – чутно здаля.\\ Як бягуць – дрыжыць зямля.\\ Раптам спыняцца, нібы\\ карчаватыя дубы.\\ Два рагі, бы два сукі.\\ Цёмна-бурыя бакі.\\ Не ад працы цяжкай, не,\\ па гарбу ў іх на спіне!\\ Хто прыдумаў, што зубры –\\ беларускія цары?\\ Не цары – гаспадары\\ у дрымучым гушчары.\\ \\ Як ідуць, бары гудуць.\\ П’юць – успеняцца азёры.\\ Зарыкаюць – нікнуць зоры.\\ Узвышаюцца, як горы.\\ Хоць звяры яны, ды ўсё-ткі\\ неўміручыя, бы продкі. ===== Падобныя старонкі ===== * [[ibdc.ped>гаспадар-пушчы]] * [[ibdc.ped>крэпасць-на-мяжы]] * [[ibdc.ped>у-белавежскай-пушчы]] * [[творы/мікола-чарняўскі/мікола-чарняўскі-каго-баіцца-зубр]] * [[ibdc.ped>зубрыная-сцежка]]