~~META: title = Данута Бічэль-Загнетава — Зрабі мне маленькую ласку... &keywords = трэба, мяне, адной &abstract = Чытаць верш Дануты Бічэль-Загнетавай "Зрабі мне маленькую ласку..." &iftrue = nan ~~ ====== Данута Бічэль-Загнетава — Зрабі мне маленькую ласку... ====== Зрабі мне маленькую ласку –\\ прабай пра мяне казку,\\ уяві мяне ў казцы чароўнай\\ Купалавай Бандароўнай.\\ \\ Мне трэба, каб ты пахваліў.\\ Трэба, каб ты паквяліў.\\ \\ Пачаў:\\ – Не касі вачыма\\ капрызнай адной жанчыны...\\ Вось-вось заплакаць збяруся...\\ – Знаёмай маёй, з Беларусі.\\ Што бровы, бы крылы ў чайкі, –\\ старадаўняй адной\\ крывічанкі... \\ \\ Крыніца: Бічэль-Загнетава Д. Даўняе сонца: Лірыка. – Мн: Маст. літ., 1987. – 398 с. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/данута-бічэль-загнетава/данута-бічэль-загнетава-бяроза]] * [[творы/данута-бічэль-загнетава/данута-бічэль-загнетава-не-называй-мяне-]] * [[творы/данута-бічэль-загнетава/данута-бічэль-загнетава-цётка]] * [[творы/данута-бічэль-загнетава/данута-бічэль-загнетава-фальклор]] * [[творы/данута-бічэль-загнетава/данута-бічэль-загнетава-роднае-слова]]