творы:данута-бічэль-загнетава:данута-бічэль-загнетава-дубы
Гэта старая версія дакумента!
Данута Бічэль-Загнетава — Дубы
Падставіў
дуб свой карак
на злосны буралом
ды ловіць вырай хмарак
маланкавым брылём.
Дуб
на раўнюткай далечы,
цыгарку з громам смалячы,
нагробшы хмар ахапку,
купае ў хмарах шапку.
Дубы
ў дрымучым гушчары
ў суках раструшчваюць вятры,
трымаюць навальніц напор,
сабой закрыўшы цёмны бор.
Прад бураю маўчаць дубы,
хмар выпускаючы клубы.
Падобныя старонкі
- данута-бічэль-загнетава/данута-бічэль-загнетава-цётка
- данута-бічэль-загнетава/данута-бічэль-загнетава-фальклор
- данута-бічэль-загнетава/данута-бічэль-загнетава-роднае-слова
- данута-бічэль-загнетава/данута-бічэль-загнетава-бяроза
- данута-бічэль-загнетава/данута-бічэль-загнетава-не-называй-мяне-
творы/данута-бічэль-загнетава/данута-бічэль-загнетава-дубы.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1