~~META: title = Данута Бічэль-Загнетава — Дубы &keywords = дуб, дубы &abstract = Чытаць верш "Дубы" Дануты Бічэль-Загнетавай &iftrue = nan ~~ ====== Данута Бічэль-Загнетава — Дубы ====== Падставіў\\ дуб свой карак\\ на злосны буралом\\ ды ловіць вырай хмарак\\ маланкавым брылём.\\ \\ Дуб\\ на раўнюткай далечы,\\ цыгарку з громам смалячы,\\ нагробшы хмар ахапку,\\ купае ў хмарах шапку.\\ \\ Дубы\\ ў дрымучым гушчары\\ ў суках раструшчваюць вятры,\\ трымаюць навальніц напор,\\ сабой закрыўшы цёмны бор.\\ \\ Прад бураю маўчаць дубы,\\ хмар выпускаючы клубы. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/данута-бічэль-загнетава/данута-бічэль-загнетава-цётка]] * [[творы/данута-бічэль-загнетава/данута-бічэль-загнетава-фальклор]] * [[творы/данута-бічэль-загнетава/данута-бічэль-загнетава-роднае-слова]] * [[творы/данута-бічэль-загнетава/данута-бічэль-загнетава-бяроза]] * [[творы/данута-бічэль-загнетава/данута-бічэль-загнетава-не-называй-мяне-]]