~~META: title = Данута Бічэль-Загнетава — Бяроза &keywords = Бічэль-Загнетав, Данута, бяроза &abstract = Чытаць верш Дануты Бічэль-Загнетавай "Бяроза" &iftrue = nan ~~ ====== Данута Бічэль-Загнетава — Бяроза ====== Снежная пустэча.\\ Бель у вочы коле...\\ I адна бяроза —\\ Вартаўніца поля.\\ \\ Легкадумны вецер\\ Між галін смяецца,\\ Хоча запалоніць\\ Белакосай сэрца.\\ \\ Хоць бярозу вабіць\\ Ў даль начная зорка, —\\ Стыне, не пакіне\\ Роднага пагорка. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/анатоль-бутэвіч/анатоль-бутэвіч-як-сасна-з-бярозай-пасяб]] * [[ibdc.ped>бяроза-белая]] * [[творы/ян-баршчэўскі/ян-баршчэўскі-дзве-бярозы]] * [[творы/аркадзь-куляшоў/аркадзь-куляшоў-сасна-і-бяроза]] * [[творы/іншае/уладзімір-юрэвіч-бярозчыны-валёнкі]]