Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:данута-бічэль-загнетава:данута-бічэль-загнетава-благаславенне

Гэта старая версія дакумента!


Данута Бічэль-Загнетава — Благаславенне

Плёну ў працы дням тваім будным,
ніва, –
прашчур мой мераў ступою.

Будзь заўжды паўнаводнаю,
студня, –
хай цётка вядзёрка напоіць.

Будзь з гняздом,
мітуслівая ластаўка, –
сёстраў спрасоння вітаеш.

Толькі гром навальнічны
хай будзіць вас,
далі!
Мне падарылі світанне.

Чыстым будзь,
гаманкі ручай, –
да матулінай песні
троп цераз бор скарачай.

Мерным,
рып старажытных калёс, –
да юнацтва мяне давёз.

Гэты цёплы закутак
неабдымным сусветам падаўся.

На суку дуплаватым
з птушанятамі
род мой гайдаўся.

Лістам слаліся долу
дні.
Галовы курыла імжа.

Гадаваць сваю долю,
дзе канчаецца продкаў мяжа.



Крыніца: Бічэль-Загнетава Д. Браткі: Вершы і паэмы. – Мн.: Маст. літ., 1979. – 240 с.

Падобныя старонкі

  • данута-бічэль-загнетава/данута-бічэль-загнетава-цётка
  • данута-бічэль-загнетава/данута-бічэль-загнетава-фальклор
  • данута-бічэль-загнетава/данута-бічэль-загнетава-роднае-слова
  • данута-бічэль-загнетава/данута-бічэль-загнетава-не-называй-мяне-
  • данута-бічэль-загнетава/данута-бічэль-загнетава-бяроза
творы/данута-бічэль-загнетава/данута-бічэль-загнетава-благаславенне.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki