~~META: title = Данута Бічэль-Загнетава — Благаславенне &keywords = будзь, неабдымным &abstract = Чытаць верш Дануты Бічэль-Загнетавай "Благаславенне" &iftrue = nan ~~ ====== Данута Бічэль-Загнетава — Благаславенне ====== Плёну ў працы дням тваім будным,\\ ніва, –\\ прашчур мой мераў ступою.\\ \\ Будзь заўжды паўнаводнаю,\\ студня, –\\ хай цётка вядзёрка напоіць.\\ \\ Будзь з гняздом,\\ мітуслівая ластаўка, –\\ сёстраў спрасоння вітаеш.\\ \\ Толькі гром навальнічны\\ хай будзіць вас,\\ далі!\\ Мне падарылі світанне.\\ \\ Чыстым будзь,\\ гаманкі ручай, –\\ да матулінай песні\\ троп цераз бор скарачай.\\ \\ Мерным,\\ рып старажытных калёс, –\\ да юнацтва мяне давёз.\\ \\ Гэты цёплы закутак\\ неабдымным сусветам падаўся.\\ \\ На суку дуплаватым\\ з птушанятамі\\ род мой гайдаўся.\\ \\ Лістам слаліся долу\\ дні.\\ Галовы курыла імжа.\\ \\ Гадаваць сваю долю,\\ дзе канчаецца продкаў мяжа. \\ \\ Крыніца: Бічэль-Загнетава Д. Браткі: Вершы і паэмы. – Мн.: Маст. літ., 1979. – 240 с. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/данута-бічэль-загнетава/данута-бічэль-загнетава-цётка]] * [[творы/данута-бічэль-загнетава/данута-бічэль-загнетава-фальклор]] * [[творы/данута-бічэль-загнетава/данута-бічэль-загнетава-роднае-слова]] * [[творы/данута-бічэль-загнетава/данута-бічэль-загнетава-не-называй-мяне-]] * [[творы/данута-бічэль-загнетава/данута-бічэль-загнетава-бяроза]]