~~META: title = Генадзь Бураўкін — Я не ганю землі чужыя... &keywords = спяваць &abstract = Верш Генадзя Бураўкіна "Я не ганю землі чужыя..." &iftrue = nan ~~ ====== Генадзь Бураўкін — Я не ганю землі чужыя... ====== Я не ганю землі чужыя, –\\ Хай іх сонца не абміне.\\ Толькі дзе б за морам ні жыў я,\\ Беларусь мая снілася мне.\\ \\ Так карцела – сляза закіпала, –\\ Каб да сэрца хаця б здалёк\\ Прыплывалі жалейка Купалы,\\ Багдановічаў васілёк...\\ \\ Гэта ўсё, безумоўна, не нова.\\ А ці трэба, каб новым было\\ Поле бацькава, матчына мова\\ І над хатай буслова жытло?\\ \\ Хіба душы свае не лечым\\ Ад бяздомных бядот і згрызот\\ Самым простым і самым вечным,\\ Што пранёс праз вякі народ?\\ \\ І якія б шляхі ні схадзіў я,\\ Кліча полацкая сенажаць...\\ А калі не спяваць аб Радзіме,\\ Дык навошта наогул спяваць?\\ \\ 1979 ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/генадзь-бураўкін/генадзь-бураўкін-калыханка]] * [[постаці/генадзь-бураўкін]] * [[творы/генадзь-бураўкін/генадзь-бураўкін-малітва]] * [[творы/генадзь-бураўкін/генадзь-бураўкін-я-хачу-прайсці-па-зямлі]] * [[творы/генадзь-бураўкін/генадзь-бураўкін-шпак-спявае]]