~~META: title = Генадзь Бураўкін — Я веру... &keywords = гладыша, пчолы, пясок &abstract = Чытаць верш Генадзя Бураўкіна "Я веру..." &iftrue = nan ~~ ====== Генадзь Бураўкін — Я веру... ====== Я веру,\\ Што і ў кветак ёсць душа,\\ Якая адгукаецца,\\ Жывая,\\ Калі іх нехта ад дажджу хавае\\ Ці палівае ў спёку з гладыша.\\ \\ Яна ўсё добра помніць,\\ Што было\\ I ў сумны прыцемак,\\ I ў дзень вясёлы,\\ Пакуль да сонца цягнецца сцябло\\ I палісаднік абмінаюць пчолы.\\ \\ А потым,\\ Як лісты напоўніць сок\\ I фарбамі суквецце набрыняе,\\ Яна рванецца ўверх\\ Над каранямі,\\ Пылок з пялёсткаў стросшы на пясок.\\ \\ I расцвіце,\\ I здзівіцца сама\\ Сваёй пяшчотна-яркай прыгажосці.\\ I да яе злятуцца пчолы ў госці,\\ I ўспырхне побач матылёў гурма...\\ \\ I ўсё ж\\ Ёй будзе, пэўна, адзінока\\ I крыўдна,\\ I пакутліва,\\ Калі\\ Хаця б на міг\\ Яна не ўсцешыць вока\\ Таму,\\ Хто з гладыша яе паліў.\\ \\ 2000 ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/генадзь-бураўкін/генадзь-бураўкін-я-хачу-прайсці-па-зямлі]] * [[творы/генадзь-бураўкін/генадзь-бураўкін-шпак-спявае]] * [[постаці/генадзь-бураўкін]] * [[творы/генадзь-бураўкін/генадзь-бураўкін-малітва]] * [[творы/генадзь-бураўкін/генадзь-бураўкін-калыханка]]