Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:генадзь-бураўкін:генадзь-бураўкін-яшчэ-доўга-на-ўсіх-разд

Гэта старая версія дакумента!


Генадзь Бураўкін — Яшчэ доўга на ўсіх раздарожжах...

Яшчэ доўга на ўсіх раздарожжах,
Між чужых, незнаёмых людзей,
Буду я табе сэрца трывожыць
Успамінамі кожны дзень.

І калі пацалунак нечы
Раптам губы твае апячэ,
Ты успомніш:

а той, ранейшы,

Цалаваў усё ж гарачэй.

І быць можа, на тых раздарожжах
Зразумець ты паспееш яшчэ:
Ад мяне уцячы ты можаш,
Ад кахання ж – ніяк не ўцячэш.

Падобныя старонкі

  • язэп-пушча/язэп-пушча-яшчэ-ў-юнацкія-гады
  • анатоль-грачанікаў/анатоль-грачанікаў-свяці-кахання-чыстая-
  • янка-журба/янка-журба-каханне
  • эдуард-акулін/эдуард-акулін-трыялет
  • рыгор-крушына/рыгор-крушына-твае-вочы
творы/генадзь-бураўкін/генадзь-бураўкін-яшчэ-доўга-на-ўсіх-разд.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki