~~META: title = Генадзь Бураўкін — Яшчэ доўга на ўсіх раздарожжах... &keywords = раздарожжах &abstract = Чытаць верш Генадзя Бураўкіна "Яшчэ доўга на ўсіх раздарожжах..." &iftrue = nan ~~ ====== Генадзь Бураўкін — Яшчэ доўга на ўсіх раздарожжах... ====== Яшчэ доўга на ўсіх раздарожжах,\\ Між чужых, незнаёмых людзей,\\ Буду я табе сэрца трывожыць\\ Успамінамі кожны дзень.\\ \\ І калі пацалунак нечы\\ Раптам губы твае апячэ,\\ Ты успомніш: а той, ранейшы, Цалаваў усё ж гарачэй.\\ \\ І быць можа, на тых раздарожжах\\ Зразумець ты паспееш яшчэ:\\ Ад мяне уцячы ты можаш,\\ Ад кахання ж – ніяк не ўцячэш. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/язэп-пушча/язэп-пушча-яшчэ-ў-юнацкія-гады]] * [[творы/анатоль-грачанікаў/анатоль-грачанікаў-свяці-кахання-чыстая-]] * [[творы/янка-журба/янка-журба-каханне]] * [[творы/эдуард-акулін/эдуард-акулін-трыялет]] * [[творы/рыгор-крушына/рыгор-крушына-твае-вочы]]