Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:генадзь-бураўкін:генадзь-бураўкін-эцюд-рэўнасці

Гэта старая версія дакумента!


Генадзь Бураўкін — Эцюд рэўнасці

Нядаўна быў я чысты,

як дзіця,

Не кранутае цвіллю недаверу,
I чалавеку верыў больш, чым зверу,
I кожны дзень чакаў я адкрыцця.

О Божа мой, як ты змяніла ўсё,
Як зруйнавала свет сваёю здрадай!
Цяпер я менш тваёй усмешцы рады,
Чым позірку прыручаных ласёў.

Цяпер я лепей птушкам занясу
Маю, табой адпітую, пяшчоту.
Хай п’юць з маёй далоні,

як расу,

Ні кроплі не пакінуўшы на потым.

Нічога не чакаю я, ані,
Хай зерне шчасця склёўвае сініца…
Чаму дала ты права мне ўсумніцца
У вернасці людской і дабрыні?..

1975

Падобныя старонкі

  • генадзь-бураўкін
  • генадзь-бураўкін/генадзь-бураўкін-малітва
  • генадзь-бураўкін/генадзь-бураўкін-калыханка
  • генадзь-бураўкін/генадзь-бураўкін-шпак-спявае
  • генадзь-бураўкін/генадзь-бураўкін-я-хачу-прайсці-па-зямлі
творы/генадзь-бураўкін/генадзь-бураўкін-эцюд-рэўнасці.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki