~~META: title = Генадзь Бураўкін — Эцюд рэўнасці &keywords = цяпер &abstract = Чытаць "Эцюд рэўнасці" Генадзя Бураўкіна &iftrue = nan ~~ ====== Генадзь Бураўкін — Эцюд рэўнасці ====== Нядаўна быў я чысты, як дзіця, Не кранутае цвіллю недаверу,\\ I чалавеку верыў больш, чым зверу,\\ I кожны дзень чакаў я адкрыцця.\\ \\ О Божа мой, як ты змяніла ўсё,\\ Як зруйнавала свет сваёю здрадай!\\ Цяпер я менш тваёй усмешцы рады,\\ Чым позірку прыручаных ласёў.\\ \\ Цяпер я лепей птушкам занясу\\ Маю, табой адпітую, пяшчоту.\\ Хай п’юць з маёй далоні, як расу, Ні кроплі не пакінуўшы на потым.\\ \\ Нічога не чакаю я, ані,\\ Хай зерне шчасця склёўвае сініца…\\ Чаму дала ты права мне ўсумніцца\\ У вернасці людской і дабрыні?..\\ \\ 1975 ===== Падобныя старонкі ===== * [[постаці/генадзь-бураўкін]] * [[творы/генадзь-бураўкін/генадзь-бураўкін-малітва]] * [[творы/генадзь-бураўкін/генадзь-бураўкін-калыханка]] * [[творы/генадзь-бураўкін/генадзь-бураўкін-шпак-спявае]] * [[творы/генадзь-бураўкін/генадзь-бураўкін-я-хачу-прайсці-па-зямлі]]