творы:генадзь-бураўкін:генадзь-бураўкін-што-паробіш
Гэта старая версія дакумента!
Генадзь Бураўкін — Што паробіш...
Што паробіш,
калі ціхманы
Я ніколі не быў змалі.
Не чакаю нябеснай манны
I вяду баі на зямлі.
Новых ворагаў нажываю,
Хоць палае у правым баку
Рана даўняя нажавая,
Нібы вогнішча на скразняку.
Не з капрону і не з жалеза,
Нервы тонкія і ў мяне.
А ўсё роўна наперад лезу,
Каб у вочы плюнуць мане.
I хаця па спіне мне вухалі,
Каб навекі зваліць на дол,
Я ўзнімаўся,
хапаючы вуснамі
Колкі вецер,
як валідол.
I, о божа, як я быў рады
(Маім ворагам і няўцям),
Калі чыстае зерне праўды,
Хоць адно,
прыносіў людзям…
Падобныя старонкі
- генадзь-бураўкін/генадзь-бураўкін-шпак-спявае
- генадзь-бураўкін
- генадзь-бураўкін/генадзь-бураўкін-малітва
- генадзь-бураўкін/генадзь-бураўкін-я-хачу-прайсці-па-зямлі
- генадзь-бураўкін/генадзь-бураўкін-калыханка
творы/генадзь-бураўкін/генадзь-бураўкін-што-паробіш.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1