~~META: title = Генадзь Бураўкін — Што паробіш... &keywords = быў, вецер, паробіш &abstract = Чытаць верш Генадзя Бураўкіна "Што паробіш..." &iftrue = nan ~~ ====== Генадзь Бураўкін — Што паробіш... ====== Што паробіш, калі ціхманы Я ніколі не быў змалі.\\ Не чакаю нябеснай манны\\ I вяду баі на зямлі.\\ \\ Новых ворагаў нажываю,\\ Хоць палае у правым баку\\ Рана даўняя нажавая,\\ Нібы вогнішча на скразняку.\\ \\ Не з капрону і не з жалеза,\\ Нервы тонкія і ў мяне.\\ А ўсё роўна наперад лезу,\\ Каб у вочы плюнуць мане.\\ \\ I хаця па спіне мне вухалі,\\ Каб навекі зваліць на дол,\\ Я ўзнімаўся, хапаючы вуснамі Колкі вецер, як валідол. \\ I, о божа, як я быў рады\\ (Маім ворагам і няўцям),\\ Калі чыстае зерне праўды,\\ Хоць адно, прыносіў людзям... ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/генадзь-бураўкін/генадзь-бураўкін-шпак-спявае]] * [[постаці/генадзь-бураўкін]] * [[творы/генадзь-бураўкін/генадзь-бураўкін-малітва]] * [[творы/генадзь-бураўкін/генадзь-бураўкін-я-хачу-прайсці-па-зямлі]] * [[творы/генадзь-бураўкін/генадзь-бураўкін-калыханка]]