~~META: title = Генадзь Бураўкін — Шпак спявае &keywords = шпак, верш &abstract = Аналіз верша Генадзя Бураўкіна "Шпак спявае" &iftrue = nan ~~ ====== Генадзь Бураўкін — Шпак спявае ====== Шпак спявае… Стамлёныя крылы – ўразлёт, Ад зямнога, вясновага шчасця зажмураны вочы.\\ Доўга песню хаваў ён за морам ад сцюжы і слот –\\ I яна ў цёплай дзюбе цяпер і звініць, і булькоча.\\ Падлятае, трымціць – не сядзіцца шпаку, Быццам недзе хапіў непатухлага жару\\ I збіраецца з клейкіх пупышак на кожным суку\\ Распаліць сто маленькіх зялёных пажараў… \\ 1960\\ Аналіз верша:\\ 1. Паэта ўсхвалявала песня шпака, першага вестуна вясны. Ён стомлены прыляцеў на Радзіму і прынёс з сабой вясну. Яго песня «звініць і булькоча».\\ 2. Шпак адчувае шчасце, ён вярнуўся на Радзіму («ад зямнога, вясновага шчасця зажмураны вочы»). Птушка ўсхвалявана, ёй не сядзіцца («падлятае, трымціць»).\\ 3. Аўтар заўважыў усхваляванасць, узбуджанасць шпака, які «збіраецца з клейкіх пупышак на кожным суку распаліць сто маленькіх зялёных пажараў... ».\\ 4. [[постаці/генадзь-бураўкін|Генадзь Бураўкін]] выкарыстоўвае [[слоўнік/эпітэт|эпітэты]] («стамлёныя крылы», «вясновае шчасце», «непатухлы жар», «зялёныя пажары»), [[слоўнік/метафара|метафары]] («песню хаваў за морам», «песня звініць і булькоча», «збіраецца распаліць сто маленькіх пажараў»). Яны надаюць вершу выразнасць, ствараюць яркія вобразы. ===== Падобныя старонкі ===== * [[ibdc.ped>бясхвосты-шпак]] * [[ibdc.ped>шпак]] * [[творы/яўген-крупенька/яўген-крупенька-шпак]] * [[творы/янка-журба/янка-журба-шпак]] * [[творы/кастусь-жук/кастусь-жук-шпак-купіў-магнітафон]]