творы:генадзь-бураўкін:генадзь-бураўкін-чаму-павінен-плакаць-ча
Гэта старая версія дакумента!
Генадзь Бураўкін — Чаму павінен плакаць чалавек...
Чаму павінен плакаць чалавек,
Калі ён хоча весела смяяцца,
Калі яму ўсяго гадоў семнаццаць
I таямніца свеціць з-пад павек?
За што яму бязладнае жыццё
Суровыя сюрпрызы падкідае,
Калі яго сяброўка маладая
Нясе ў сабе ягонае дзіцё?
Навошта ён даверліва пачаў
Начную споведзь з вопытным суседам,
Калі пасля прыйшлі за ёю следам
I здрада,
I знявага,
I адчай?
Чаму такі непрымірымы век,
I помніць крыўду горкую старую,
I ўсіх памылак даўніх не даруе?..
Чаму павінен плакаць чалавек?!
1995
Падобныя старонкі
- генадзь-бураўкін/генадзь-бураўкін-я-хачу-прайсці-па-зямлі
- генадзь-бураўкін/генадзь-бураўкін-шпак-спявае
- генадзь-бураўкін
- генадзь-бураўкін/генадзь-бураўкін-малітва
- генадзь-бураўкін/генадзь-бураўкін-калыханка
творы/генадзь-бураўкін/генадзь-бураўкін-чаму-павінен-плакаць-ча.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1