~~META: title = Генадзь Бураўкін — Чаму павінен плакаць чалавек... &keywords = чалавек, плакаць &abstract = Чытаць верш Генадзя Бураўкіна "Чаму павінен плакаць чалавек..." &iftrue = nan ~~ ====== Генадзь Бураўкін — Чаму павінен плакаць чалавек... ====== Чаму павінен плакаць чалавек,\\ Калі ён хоча весела смяяцца,\\ Калі яму ўсяго гадоў семнаццаць\\ I таямніца свеціць з-пад павек?\\ \\ За што яму бязладнае жыццё\\ Суровыя сюрпрызы падкідае,\\ Калі яго сяброўка маладая\\ Нясе ў сабе ягонае дзіцё?\\ \\ Навошта ён даверліва пачаў\\ Начную споведзь з вопытным суседам,\\ Калі пасля прыйшлі за ёю следам\\ I здрада,\\ I знявага,\\ I адчай?\\ \\ Чаму такі непрымірымы век,\\ I помніць крыўду горкую старую,\\ I ўсіх памылак даўніх не даруе?..\\ Чаму павінен плакаць чалавек?!\\ \\ 1995 ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/генадзь-бураўкін/генадзь-бураўкін-я-хачу-прайсці-па-зямлі]] * [[творы/генадзь-бураўкін/генадзь-бураўкін-шпак-спявае]] * [[постаці/генадзь-бураўкін]] * [[творы/генадзь-бураўкін/генадзь-бураўкін-малітва]] * [[творы/генадзь-бураўкін/генадзь-бураўкін-калыханка]]