~~META: title = Генадзь Бураўкін — Хто раней... &keywords = раней, хто &abstract = Чытаць верш Генадзя Бураўкіна "Хто раней..." &iftrue = nan ~~ ====== Генадзь Бураўкін — Хто раней... ====== Хто раней, хто пазней, Толькі ўсе\\ Зноў і зноў\\ Мы прыходзім\\ Да простых, як хлеб і паветра, Высноў:\\ Што жыццё чалавеку –\\ Любому –\\ Даецца адно,\\ I што, як ні надточвай, Кароткае вельмі яно,\\ I што праўда на свеце\\ Адна –\\ Без крупінкі маны,\\ I што шчасця на свеце\\ Няма\\ Без сваёй стараны…\\ Колькі б ты ні мудрыў,\\ Як ні кідаўся б ты,\\ А прыходзіш\\ Да гэтай святой прастаты.\\ I ўзыходзяць\\ Над лесам\\ Пражытых табою гадоў\\ Непагасныя зоркі\\ Законаў бацькоў і дзядоў.\\ Прарастаюць зярняты\\ Яшчэ невядомых навук\\ На шырокіх далонях\\ Натруджаных рук.\\ I нідзе\\ Не схавацца\\ Ад сынавых ясных вачэй.\\ I на свеце тады\\ Жыць намнога цяжэй\\ I лягчэй.\\ \\ 1968 ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/леанід-галубовіч/леанід-галубовіч-дзяцінства-пачынаецца-з]] * [[творы/сяргей-грахоўскі/сяргей-грахоўскі-казкі-жыцця]] * [[творы/сяргей-грахоўскі/сяргей-грахоўскі-бяссмерце]] * [[творы/алесь-гарун/алесь-гарун-жыццё]] * [[творы/максім-багдановіч/максім-багдановіч-жывеш-не-вечна-чалавек]]