Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:генадзь-бураўкін:генадзь-бураўкін-хай-робіцца-наш-свет-ус

Гэта старая версія дакумента!


Генадзь Бураўкін — Хай робіцца наш свет усё люцей...

Хай робіцца наш свет усё люцей
І ў заўтра пазірае з недаверам,
Для беспрытульных, стомленых людзей
Не зачыняйце адвячоркам дзверы.

Ім сёння выпаў незайздросны лёс,
І доўгі шлях,
І золкі злосны вецер,
Што ў торбачку заплечную натрос
Не каласоў,
А палявога смецця.

Іх крыўдзіла балюча
Шмат разоў
Нядоля вераломная, цяжкая…
Не папракайце іх скупой слязой –
Хто ведае,
Што заўтра вас чакае.

Не прывыкайце да чужой бяды.
Для спачування,
Літасці
І веры
І ў навальнічны дождж,
I ў халады
Не зачыняйце ў вашай хаце дзверы!

1999

Падобныя старонкі

  • генадзь-бураўкін/генадзь-бураўкін-шпак-спявае
  • генадзь-бураўкін/генадзь-бураўкін-калыханка
  • генадзь-бураўкін/генадзь-бураўкін-я-хачу-прайсці-па-зямлі
  • генадзь-бураўкін/генадзь-бураўкін-малітва
  • генадзь-бураўкін
творы/генадзь-бураўкін/генадзь-бураўкін-хай-робіцца-наш-свет-ус.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki