~~META: title = Генадзь Бураўкін — Хай робіцца наш свет усё люцей... &keywords = зачыняйце, дзверы, заўтра &abstract = Чытаць верш Генадзя Бураўкіна "Хай робіцца наш свет усё люцей..." &iftrue = nan ~~ ====== Генадзь Бураўкін — Хай робіцца наш свет усё люцей... ====== Хай робіцца наш свет усё люцей\\ І ў заўтра пазірае з недаверам,\\ Для беспрытульных, стомленых людзей\\ Не зачыняйце адвячоркам дзверы.\\ \\ Ім сёння выпаў незайздросны лёс,\\ І доўгі шлях,\\ І золкі злосны вецер,\\ Што ў торбачку заплечную натрос\\ Не каласоў,\\ А палявога смецця.\\ \\ Іх крыўдзіла балюча\\ Шмат разоў\\ Нядоля вераломная, цяжкая…\\ Не папракайце іх скупой слязой –\\ Хто ведае,\\ Што заўтра вас чакае.\\ \\ Не прывыкайце да чужой бяды.\\ Для спачування,\\ Літасці\\ І веры\\ І ў навальнічны дождж,\\ I ў халады\\ Не зачыняйце ў вашай хаце дзверы!\\ \\ 1999 ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/генадзь-бураўкін/генадзь-бураўкін-шпак-спявае]] * [[творы/генадзь-бураўкін/генадзь-бураўкін-калыханка]] * [[творы/генадзь-бураўкін/генадзь-бураўкін-я-хачу-прайсці-па-зямлі]] * [[творы/генадзь-бураўкін/генадзь-бураўкін-малітва]] * [[постаці/генадзь-бураўкін]]