творы:генадзь-бураўкін:генадзь-бураўкін-удача
Гэта старая версія дакумента!
Генадзь Бураўкін — Удача
Удача –
Сяброўка такая,
Што лішне ў адданасць не вер.
То лашчыцца,
А то ўцякае,
Як позна прыручаны звер.
То весела скача,
То плача,
То славіць цябе,
То кляне.
Чужая каханка –
Удача
Аднойчы была і ў мяне.
Гуляла са мной
I спявала,
Збірала сяброў да стала
I ноччу з пустога вакзала
У сінім вагоне ўцякла.
Як здань, адплыла ў наваколле,
Растала ў сутонні бароў…
А мне засталося вуголле
Ад зыркіх бяседных кастроў…
1994
Падобныя старонкі
- генадзь-бураўкін/генадзь-бураўкін-я-хачу-прайсці-па-зямлі
- генадзь-бураўкін/генадзь-бураўкін-малітва
- генадзь-бураўкін/генадзь-бураўкін-шпак-спявае
- генадзь-бураўкін
- генадзь-бураўкін/генадзь-бураўкін-калыханка
творы/генадзь-бураўкін/генадзь-бураўкін-удача.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1