~~META: title = Генадзь Бураўкін — Удача &keywords = удача &abstract = Чытаць верш "Удача" Генадзя Бураўкіна &iftrue = nan ~~ ====== Генадзь Бураўкін — Удача ====== Удача –\\ Сяброўка такая,\\ Што лішне ў адданасць не вер.\\ То лашчыцца,\\ А то ўцякае,\\ Як позна прыручаны звер.\\ То весела скача,\\ То плача,\\ То славіць цябе,\\ То кляне.\\ \\ Чужая каханка –\\ Удача\\ Аднойчы была і ў мяне.\\ Гуляла са мной\\ I спявала,\\ Збірала сяброў да стала\\ I ноччу з пустога вакзала\\ У сінім вагоне ўцякла.\\ Як здань, адплыла ў наваколле,\\ Растала ў сутонні бароў…\\ А мне засталося вуголле\\ Ад зыркіх бяседных кастроў…\\ \\ 1994 ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/генадзь-бураўкін/генадзь-бураўкін-я-хачу-прайсці-па-зямлі]] * [[творы/генадзь-бураўкін/генадзь-бураўкін-малітва]] * [[творы/генадзь-бураўкін/генадзь-бураўкін-шпак-спявае]] * [[постаці/генадзь-бураўкін]] * [[творы/генадзь-бураўкін/генадзь-бураўкін-калыханка]]