творы:генадзь-бураўкін:генадзь-бураўкін-ты-горад-мой
Гэта старая версія дакумента!
Генадзь Бураўкін — Ты, горад мой...
Ты, горад мой,
Даруй мне,
Што кожнаю вясной
Ірвуся я
Да руні,
Да засені лясной.
Хоць ты даўно любімым
Прыстанішчам мне стаў,
Дарогамі любымі
Бягу да першых траў,
Дзе спіць на кожным дрэве
Шпачыных крылаў шум,
Дзе мне вятрыска грэе
Вясковую душу…
Падобныя старонкі
- алесь-разанаў/алесь-разанаў-стары-горад
- у-горадзе
- алесь-разанаў/алесь-разанаў-горад
- рыгор-барадулін/рыгор-барадулін-незвычайны-горад
- аляксей-пысін/аляксей-пысін-мой-зялёны-горад
творы/генадзь-бураўкін/генадзь-бураўкін-ты-горад-мой.1755861677.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:21 — 127.0.0.1