~~META: title = Генадзь Бураўкін — Ты, горад мой... &keywords = горад &abstract = Чытаць верш Генадзя Бураўкіна "Ты, горад мой..." &iftrue = nan ~~ ====== Генадзь Бураўкін — Ты, горад мой... ====== Ты, горад мой,\\ Даруй мне,\\ Што кожнаю вясной\\ Ірвуся я\\ Да руні,\\ Да засені лясной.\\ \\ Хоць ты даўно любімым\\ Прыстанішчам мне стаў,\\ Дарогамі любымі\\ Бягу да першых траў,\\ Дзе спіць на кожным дрэве\\ Шпачыных крылаў шум,\\ Дзе мне вятрыска грэе\\ Вясковую душу… ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/алесь-разанаў/алесь-разанаў-стары-горад]] * [[ibdc.ped>у-горадзе]] * [[творы/алесь-разанаў/алесь-разанаў-горад]] * [[творы/рыгор-барадулін/рыгор-барадулін-незвычайны-горад]] * [[творы/аляксей-пысін/аляксей-пысін-мой-зялёны-горад]]