Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:генадзь-бураўкін:генадзь-бураўкін-той-чарнобыльскай-ноччу

Гэта старая версія дакумента!


Генадзь Бураўкін — Той чарнобыльскай ноччу...

Той чарнобыльскай ноччу,
Як у жудасным сне,
Напамінам прарочым
Скаланула мяне –
Бліскавіцай урану
Можна свет спапяліць.
I пякельнаю ранай
Мне Чарнобыль баліць.

Больш не радуюць кветкі
I не клічуць грыбы.
Не магу я
Быць гэткім,
Як да гэтага быў.
Роздум змрочным тыранам
Будзе роспач цвяліць.
Незагойнаю ранай
Мне Чарнобыль баліць.

Што пакіну я ўнуку?
Што я сыну скажу?
На людзей і навуку
Я іначай гляджу.
I віной дараванай
Гора не адбяліць.
Невылечнаю ранай
Мне Чарнобыль баліць.

Як ва ўсім разабрацца
Нам без жудасных сноў,
Каб агонь радыяцый
Не ўзвіхурыўся зноў,
Каб не слалі праклёну
Нам ні лось, ні мядзведзь?..
Будзе, будзе да скону
Мне Чарнобыль балець…

1987

Падобныя старонкі

  • артур-вольскі/артур-вольскі-боль-чарнобыля
  • пімен-панчанка/пімен-панчанка-аб-самым-смачным
  • іншае/сучасная-літаратура-беларусі/тэма-чарнобыля-ў-беларускай-паэзіі
  • алесь-пісьмянкоў/алесь-пісьмянкоў-1986
  • мікола-мятліцкі/мікола-мятліцкі-санеты-чарнобыля
творы/генадзь-бураўкін/генадзь-бураўкін-той-чарнобыльскай-ноччу.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki