Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:генадзь-бураўкін:генадзь-бураўкін-там-дзе-сонца-ранняе

Гэта старая версія дакумента!


Генадзь Бураўкін — Там, дзе сонца ранняе...

Там,
Дзе сонца ранняе
Над лугамі коціцца,
Дзе вярба пахілая
Ля ракі маркоціцца,
Дзе рамонкі белыя
Пад нагамі сцелюцца,
Дзе яліны стромкія
Проста ў неба цэляцца,
Дзе над студняй нізкаю
Журавель
Укленчаны,
Дзе лясныя прыцемкі
Светлячкамі ўквечаны,
Дзе цвыркун за печкаю
Аж да рання цікае,
Дзе лагода вечная,
Як малітва ціхая —
Там
Пара дзіцячая
У закутку месціцца
Згубленаю цацкаю,
Водбліскамі месяца,
Крыўдаю дзяцінаю,
Казкаю забытаю…
Памяць
Павуцінаю
Там мой след абблытвае…

Падобныя старонкі

  • успаміны-дзяцінства
  • уладзімір-жылка/уладзімір-жылка-матылі
  • сцяжыны-дзяцінства
  • успаміны-дзяцінства-3476
  • анатоль-грачанікаў/анатоль-грачанікаў-развітанне
творы/генадзь-бураўкін/генадзь-бураўкін-там-дзе-сонца-ранняе.1755861677.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:21 — 127.0.0.1

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki