Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:генадзь-бураўкін:генадзь-бураўкін-словы-жудасна-паміраюць

Гэта старая версія дакумента!


Генадзь Бураўкін — Словы жудасна паміраюць...

Словы жудасна паміраюць,
Патухаюць, як светлякі.
Забываюць іх, не паўтараюць
І газеты, і языкі.

Толькі недзе ў далёкай вёсцы
З плёску рэк і шуму лясоў
Узляцяць, як забытыя вёсны,
Салаўямі на сто галасоў.

І ажно перахопіць дыханне,
Як у словах пявучых зноў
Затрапеча чыёсьці каханне,
Запульсуе гарачая кроў.

Ды цяжкім, раўнадушным нарогам
Іх завальвае час і быт.
І здаецца, не словы – народы
Адыходзяць моўчкі ў нябыт.

Немата ім сціскае грудзі,
Заціхае самотны ўздых…
Людзі! Людзі! Ну што ж вы, людзі,
Не ратуеце, родных, іх?..

Падобныя старонкі

  • генадзь-бураўкін/генадзь-бураўкін-калыханка
  • генадзь-бураўкін
  • генадзь-бураўкін/генадзь-бураўкін-шпак-спявае
  • генадзь-бураўкін/генадзь-бураўкін-малітва
  • генадзь-бураўкін/генадзь-бураўкін-я-хачу-прайсці-па-зямлі
творы/генадзь-бураўкін/генадзь-бураўкін-словы-жудасна-паміраюць.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki