~~META: title = Генадзь Бураўкін — Словы жудасна паміраюць... &keywords = словы, людзі, жудасна, паміраюць &abstract = Чытаць верш Генадзя Бураўкіна "Словы жудасна паміраюць..." &iftrue = nan ~~ ====== Генадзь Бураўкін — Словы жудасна паміраюць... ====== Словы жудасна паміраюць,\\ Патухаюць, як светлякі.\\ Забываюць іх, не паўтараюць\\ І газеты, і языкі.\\ \\ Толькі недзе ў далёкай вёсцы\\ З плёску рэк і шуму лясоў\\ Узляцяць, як забытыя вёсны,\\ Салаўямі на сто галасоў.\\ \\ І ажно перахопіць дыханне,\\ Як у словах пявучых зноў\\ Затрапеча чыёсьці каханне,\\ Запульсуе гарачая кроў.\\ \\ Ды цяжкім, раўнадушным нарогам\\ Іх завальвае час і быт.\\ І здаецца, не словы – народы\\ Адыходзяць моўчкі ў нябыт.\\ \\ Немата ім сціскае грудзі,\\ Заціхае самотны ўздых...\\ Людзі! Людзі! Ну што ж вы, людзі,\\ Не ратуеце, родных, іх?.. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/генадзь-бураўкін/генадзь-бураўкін-калыханка]] * [[постаці/генадзь-бураўкін]] * [[творы/генадзь-бураўкін/генадзь-бураўкін-шпак-спявае]] * [[творы/генадзь-бураўкін/генадзь-бураўкін-малітва]] * [[творы/генадзь-бураўкін/генадзь-бураўкін-я-хачу-прайсці-па-зямлі]]