творы:генадзь-бураўкін:генадзь-бураўкін-слова-наша-роднае
Гэта старая версія дакумента!
Генадзь Бураўкін — Слова наша роднае...
Слова наша роднае, хапала
На стагоддзі доўгія цябе.
Багдановіч, Колас і Купала
Прыпадалі да цябе ў журбе.
Абкідалі кпіны і абразу,
З дзён былых цягнулі ў заўтра ніць
І, хаця не ўсіх і не адразу, -
Навучылі ўсё ж цябе цаніць,
Вымытае ў гулкіх навальніцах,
Нам як запавет перадалі,
Каб пілі і не маглі напіцца
І ўзнялі наўздзіў ўсёй зямлі.
Мова продкаў нашых і нашчадкаў –
Шэпт дубровы і пчаліны звон, –
Нам цябе ласкава і ашчадна
Спазнаваць ажно да скону дзён,
Па чужых краях не пабірацца,
Не аддаць цябе на забыццё,
Наша невычэрпнае багацце,
Наша несмяротнае жыццё.
Падобныя старонкі
- іншае/слова-пра-паход-ігаравы
- роднае-слова
- слова
- хто-ж-аўтар-слова-пра-паход-ігаравы
- рыгор-крушына/рыгор-крушына-слова
творы/генадзь-бураўкін/генадзь-бураўкін-слова-наша-роднае.1755861677.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:21 — 127.0.0.1