~~META: title = Генадзь Бураўкін — Слова наша роднае... &keywords = дзён, слова &abstract = Верш Генадзя Бураўкіна "Слова наша роднае..." &iftrue = nan ~~ ====== Генадзь Бураўкін — Слова наша роднае... ====== Слова наша роднае, хапала\\ На стагоддзі доўгія цябе.\\ Багдановіч, Колас і Купала\\ Прыпадалі да цябе ў журбе.\\ Абкідалі кпіны і абразу,\\ З дзён былых цягнулі ў заўтра ніць\\ І, хаця не ўсіх і не адразу, -\\ Навучылі ўсё ж цябе цаніць,\\ Вымытае ў гулкіх навальніцах,\\ Нам як запавет перадалі,\\ Каб пілі і не маглі напіцца\\ І ўзнялі наўздзіў ўсёй зямлі.\\ \\ Мова продкаў нашых і нашчадкаў –\\ Шэпт дубровы і пчаліны звон, –\\ Нам цябе ласкава і ашчадна\\ Спазнаваць ажно да скону дзён,\\ Па чужых краях не пабірацца,\\ Не аддаць цябе на забыццё,\\ Наша невычэрпнае багацце,\\ Наша несмяротнае жыццё. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/іншае/слова-пра-паход-ігаравы]] * [[ibdc.ped>роднае-слова]] * [[слоўнік/слова]] * [[ibdc.ped>хто-ж-аўтар-слова-пра-паход-ігаравы]] * [[творы/рыгор-крушына/рыгор-крушына-слова]]