~~META: title = Генадзь Бураўкін — Полаччына &keywords = Полаччыну &abstract = Чытаць верш "Полаччына" Генадзя Бураўкіна &iftrue = nan ~~ ====== Генадзь Бураўкін — Полаччына ====== Не шукайце красы за морамі,\\ Узбярэжжаў з крыштальнымі зорамі, –\\ Прыязджайце да нас на Полаччыну,\\ Пахадзіце яе прасторамі.\\ \\ Тут азёры, як неба, сінія,\\ У чаротах чароды гусіныя,\\ А на дне Млечным Шляхам свецяцца\\ Трапяткія гурты язіныя.\\ \\ Навальніцы грымяць над кручамі,\\ З гор бягуць ручаі грымучыя,\\ Тут ля Дрысы сасонкі звонкія,\\ Над Дзвіною бары пявучыя.\\ \\ Тут вясёлкай сонца акружана,\\ Усміхаецца з кожнай лужыны,\\ Тут на кожнага закаханага\\ Салаўёў па чатыры тузіны.\\ \\ Тут дзяўчаты ўсе – чарнабровыя,\\ На палях ільны двухметровыя…\\ Тут пад кожным курганам і каменем –\\ Ці быліна, ці казка чароўная…\\ \\ Дык навошта шукаць за морамі\\ Узбярэжжаў з крыштальнымі зорамі? –\\ Прыязджайце да нас на Полаччыну,\\ Пахадзіце яе прасторамі!..\\ \\ 1956 ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/генадзь-бураўкін/генадзь-бураўкін-малітва]] * [[творы/генадзь-бураўкін/генадзь-бураўкін-я-хачу-прайсці-па-зямлі]] * [[постаці/генадзь-бураўкін]] * [[творы/генадзь-бураўкін/генадзь-бураўкін-калыханка]] * [[творы/генадзь-бураўкін/генадзь-бураўкін-шпак-спявае]]