творы:генадзь-бураўкін:генадзь-бураўкін-песня-пра-маці
Гэта старая версія дакумента!
Генадзь Бураўкін — Песня пра маці
Помню кожную рыску
I маршчынку тваю.
Над маёю калыскай
Помню ўсмешку тваю.
Ад няшчасця ўратуе,
Добра ведаю я,
Маці, мама, матуля
Дарагая мая.
Праз гады і разлукі
Помню песні твае.
Помню цёплыя рукі,
Помню косы твае.
Скажа праўду святую,
Добра ведаю я,
Маці, мама, матуля
Дарагая мая.
Толькі ўдачу прарочаць
Пажаданні твае.
Помню родныя вочы,
Помню вусны твае.
Шчыра ласкай атуліць,
Добра ведаю я,
Маці, мама, матуля
Дарагая мая.
1972
Падобныя старонкі
- i-надыходзіць-дзень
- сустрэча-з-маці
- на-скрыжаванні
- да-маці
творы/генадзь-бураўкін/генадзь-бураўкін-песня-пра-маці.1755963727.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/23 15:42 — vedybeadmin