Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:генадзь-бураўкін:генадзь-бураўкін-пакуль-жывы

Гэта старая версія дакумента!


Генадзь Бураўкін — Пакуль жывы...

Пакуль жывы,
Турбуйся аб жыцці,
Але пра смерць не забывай таксама,
Каб з першым і апошнім словам «мама»,
З якім у свет прыйшоў,
З яго пайсці.

Паспей для ўнука дрэва пасадзіць
I пыл з іконы старадаўняй сцерці.
I памятай заўсёды:
Толькі ў смерці
Ёсць права ўсё спакойна рассудзіць.

Не мітусіся лішне –
Усяго
Купіць,
Нагрэбці,
Нахапаць
Няможна,
I драбязу не пхні ў рукзак дарожны –
Ты ж хочаш сыну перадаць яго.

Не бойся смерці –
У тваёй крыві
Хапае і агню, і засцярогі.
Не саступай з абранае дарогі.
Пакуль жывы,
Жыві!

1995

Падобныя старонкі

  • алесь-гарун/алесь-гарун-жыццё
  • сяргей-грахоўскі/сяргей-грахоўскі-бяссмерце
  • сяргей-грахоўскі/сяргей-грахоўскі-казкі-жыцця
  • леанід-галубовіч/леанід-галубовіч-дзяцінства-пачынаецца-з
  • максім-багдановіч/максім-багдановіч-жывеш-не-вечна-чалавек
творы/генадзь-бураўкін/генадзь-бураўкін-пакуль-жывы.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki